Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Валанцёры «сярэбранага» ўзросту падчас акцыі «Ад усёй душы» прыйшлі да маламабільных жыхароў райцэнтра
22.01.2024

Валанцёры «сярэбранага» ўзросту падчас акцыі «Ад усёй душы» прыйшлі да маламабільных жыхароў райцэнтра

Наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна ахвотна далучыліся да ініцыятыў, прымеркаваных да навагодніх свят.

Так, валанцёры «сярэбранага» ўзросту, якія аб’ядналіся дзеля добрых спраў пры аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі, у рамках акцыі «Ад усёй душы» завіталі да маламабільных жыхароў райцэнтра.

Семярых браслаўчан, што пастаянна ці часова не маюць магчымасці свабодна рухацца і пераважную частку свайго часу праводзяць дома, чакаў прыемны сюрпрыз. Госці з ТЦСАН шчодра падзяліліся з імі святочным настроем, падмацаваўшы яго выкананнем песень. Колькі станоўчых эмоцый атрымалі гаспадары! Акрамя таго, валанцёры таксама парадавалі іх невялікімі падарункамі – традыцыйнымі саладосцямі ды сувенірамі, якія творчыя наведвальнікі аддзялення загадзя зрабілі самі.

Газета "Браслаўская звязда"

Да спіса